Сваякі і блізкія затрыманых журналістаў Tut.by і БелаПАН 8 жніўня змаглі перадаць пасылкі з неабходнымі рэчамі ў ІЧУ на Акрэсціна. Супрацоўнікі ўстановы не прынялі для перадачы мясныя вырабы, цыгарэты, а таксама лісты ад блізкіх, паведамляе Tut.by.
Сярод затрыманых апынуліся рэдактары і журналіст Tut.by — Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, а таксама палітычны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова. У Золатавай і Калтыгінай — непаўналетнія дзеці.