ЗША прынялі рашэнне ўвесці супраць Расіі новыя санкцыі з-за атакі з прымяненнем нервова-паралітычнага рэчыва «Навічок» супраць былога расійскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Вялікабрытаніі. Пра гэта заявіла прэс-сакратар дзярждэпартамэнта ЗША Хізэр Наўэрт ў сваёй заяве, паведамляе Reuters.
Санкцыі пачнуць дзейнічаць 22 жніўня.