У Балівіі выкралі гістарычны прэзідэнцкі медаль і стужку - проста з аўтамабіля, прыпаркаванага ў раёне чырвоных ліхтароў горада Эль-Альта, піша bbc.com.

Афіцэр балівійскі арміі, які вёз каштоўнасці ў аэрапорт, заявіў, што пакінуў іх у заплечніку ў аўто. Пазней заплечнік - без упрыгожванняў - знайшлі ў мясцовай царкве.

Залаты медаль, упрыгожаны смарагдамі, датуецца 1825 годам - годам абвяшчэння незалежнасці краіны. Яна належала балівійскаму нацыянальнаму герою і першаму прэзідэнту краіны Сімону Балівару.

Дзейны прэзідэнт Эва Маралес меўся надзець медаль са стужкай на штогадовае свята ўзброеных сілаў краіны. Афіцэр, з чыйго аўто выкралі каштоўнасці, павінен быў перавезці іх у горад Качабамба і перадаць прэзідэнту. Аднак не паспеў на свой рэйс у аэрапорце Эль-Альта.

Чакаючы наступнага рэйсу, ён прыпаркаваў аўто ў раёне чырвоных ліхтароў, пакінуўшы ў машыне заплечнік з каштоўнасцямі. Вярнуўшыся да аўто, заплечніка афіцэр не знайшоў.

Гора-афіцэра арыштавалі.

Звычайна медаль захоўваюць у сейфе ў нацыянальным банку Балівіі. Іх дастаюць адтуль толькі для ўрачыстых цырымоній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0