Параненага бусла знайшлі неабыякавыя людзі на вуліцы Леніна ў Валожыне. Птушку звазілі да ветэрынара, зрабілі аперацыю і аформілі ў прытулак для птушак.

«Пасля гэтага валожынцы звярнуліся да нас, ў дабрачынную арганізацыю «Ахова птушак», — кажа арганізатар прытулку Жанна.

«Мы падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы аб выманні птушкі з дзікай прыроды, забралі сабе. Напісалі заяву ў міліцыю, каб знайсці тых, хто страляў, але справу закрылі».

«Ахова птушак» — дабрачынная арганізацыя, якая займаецца рэабілітацыяй і вяртаннем у дзікую прыроду птушак. Арганізацыя ўтрымлівае спецыяльны прыют для птушак, які знаходзіцца ў вёсцы Маісеевічы пад Асіповічамі. Трапляюць у прытулак птушкі, якія пацярпелі ад жорсткасці людзей. Так, ратавалі ў арганізацыі саву, якая трапіла ў бітум, і бусла, якога збіў цягнік.

«Наша задача — выратаваць птушку, вярнуць яе ў прыроду, або забяспечыць умовы для пражывання, калі вяртанне немагчыма, як было ў выпадку з буслом, якога збіў цягнік і яму давялося ампутаваць крыло».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?