Пасля шматгадзіннага допыту ў Следчым камітэце галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыну Леўшыну павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта паведаміў яе адвакат, піша Tut.by.

Раней Следчы камітэт пацвердзіў, што журналістка затрыманая «па крымінальнай справе аб несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА». «З ёй праводзяцца следчыя дзеянні», — заявіў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата СК Сяргей Кабаковіч.

Сувязь з Леўшынай знікла раніцай 9 жніўня. Яна не прыйшла на працу ў звычайны час, яе мабільны тэлефон адключаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0