Па меншай меры 14 чалавек заразіліся скурнай формай сібірскай язвы ў паўночна-ўсходняй кітайскай правінцыі Хэйлунцзян, што мяжуе з Расіяй, піша tass.ru. 10 інфікаваных праходзяць лячэнне ў медыцынскіх установах Харбіна, яшчэ двое ў горадзе Цзямусы і адзін у Цзісі.
Як адзначылі прадстаўнікі ўладаў, пацыенты адужваюць.
Асноўнымі пераносчыкамі сібірскай язвы з'яўляюцца каровы, бараны і іншая худоба. Чалавек можа быць інфікаваны паветрана-кропельным шляхам, праз кантакт з поўсцю хворай скаціны або пры спажыванні яе мяса.
Як адзначылі эпідэміёлагі, успышка захворвання выкліканая ўмовамі надвор'я - аналагічныя па маштабе выпадкі адбываліся ў 2016 і 2017 гадах.