Пасольства Беларусі ў Расіі падключылася да пошуку зніклых у Карэліі беларускіх байдарачнікаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

«Паводле інфармацыі МУС па Рэспубліцы Карэлія, у сувязі са знікненнем трох грамадзян Беларусі ў раёне ракі Шуя вядуцца пошукавыя мерапрыемствы, — адзначылі ў дыпмісіі. — Аддзяленне пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу знаходзіцца ў кантакце з праваахоўнымі органамі Расіі па гэтым пытанні».

Як паведамляюць СМІ, трое беларусаў у канцы ліпеня з'ехалі на машыне ў Карэлію, дзе планавалі сплаўляцца на байдарках па рацэ Шуя. Апошні раз яны выходзілі на сувязь 25 ліпеня.

Вярнуцца дадому турысты планавалі 4 жніўня, аднак іх да гэтага часу няма. Адна з дачок зніклага падала заяву ў РУУС Савецкага раёна Мінска, а таксама звярнулася ў расійскія праваахоўныя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0