Цяпер у іх правакацыйную калекцыю дадаліся і кеды, зробленыя ў супрацоўніцтве з Лідскай абутковай фабрыкай.
Першыя 50 пар ужо даўно разышліся, цяпер адкрытая замова на другую партыю.
У адрозненне ад класічнай мадэлі, на кедах ад Сeremony заднікі і бакавыя палоскі зробленыя з святлоадбівальнага матэрыялу, крыху палепшаная якасць замшы, цалкам перапрацаваныя ўнутраныя часткі, адтуліны для шнуркоў акантаваныя металам і інш.
«Без падтрымкі і досведу супрацоўнікаў і кіраўнікоў Лідскай фабрыкі мы б не дамагліся такога выніку. Фабрыка падышла да рэалізацыі сумеснага праекта вельмі адказна: яны пагадзіліся на супрацоўніцтва, нягледзячы на дробныя па мерках іх вытворчасці аб'ёмы. Выніковы прадукт — свежы, моладзевы погляд на класічную мадэль кедаў», — распавёў «НН» дызайнер Роберт Варанецкі.
Каштуе такая пара 65 рублёў.
Чытайце таксама: