Колькасць заданняў і практыкаванняў з беларускім кантэкстам у абноўленых падручніках для сярэдняй школы павялічыцца. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Валянціна Гінчук, перадае БелТА.

У сувязі з укараненнем у 2018/2019 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі новай праграмы для 4-га і 8-га класаў падрыхтаваныя 44 падручнікі. «У падручніках з'явіцца больш практыкаванняў і заданняў з беларускім кантэкстам, гэта значыць у тэкстах выкарыстоўваецца інфармацыя пра славутасці Беларусі, аб яе спартовых і эканамічных дасягненнях, што мае важнае значэнне як у адукацыйным, так і выхаваўчым сэнсе», — адзначыла Валянціна Гінчук.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру