Рух па мосце на МКАД у раёне Лошыцы, які прасеў, плануецца закрыць у абодвух кірунках, паведаміў БелТА галоўны інжынер ГП «Гардарбуд» Ігар Андрэйчык.

Пра схему аб'езду ўчастка грамадзян праінфармуе ДАІ.

«Спачатку меркавалася, што мост зачыніцца з 11 жніўня, але інфармацыя яшчэ ўдакладняецца. Канчатковае рашэнне пра час пачатку работ не прынята», - адзначыў Ігар Андрэйчык.

Аварыйны мост будзе зачынены да 7 лістапада, хоць раней паведамлялася пра сканчэнне работ 1 кастрычніка.

«Дадатковае абследаванне паказала неабходнасць мяняць ўсе 28 бэлек, што павялічвае тэрміны рамонту», - паведаміў галоўны інжынер «Гардарбуду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0