Аляксандр Лукашэнка папракае Расію ў нядобрасумленнай канкурэнцыі і невыкананні абавязацельстваў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта ён заявіў сёння, падчас наведвання ААТ «Гомсельмаш», перадае БелТА.

«Я хачу захаваць «Гомсельмаш». У нас цяпер цяжкі перыяд — расіяне паводзяць сябе па-варварску ў адносінах да нас, публічна пра гэта кажу. Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх, а ў рамках ЕАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць сваіх забавязанняў не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сітуацыю», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Расіі папракаюць амерыканцаў і Захад у стварэнні «неканкурэнтнай перавагі». «А самі яны для нас такія ж неканкурэнтныя ствараюць умовы. Гэта тэма нашай яшчэ размовы з прэзідэнтам Расіі. Але мы павінны працаваць у тых умовах, у якіх сёння існуем», — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру