Скідкі, якія ўвяла Расійская чыгунка (РЧ) на перавозку беларускіх нафтапрадуктаў у расійскія парты, з пачатку года прыцягнулі на сетку толькі каля 300 тысяч тон грузаў, заявіў журналістам дырэктар РЧ па камерцыйнай дзейнасці Аляксей Шыла, паведамляе ТАСС.

«Іх раней было нуль, цяпер каля 300 тысяч мы перавезлі. Мы са свайго боку тое, што маглі ў рамках сваіх магчымасцяў даць — мы далі. Гэта значыць, там ёсць скідка і на гружаны, і на пусты рэйс, і сёння РЧ рухацца далей (у бок зніжэння тарыфу — ТАСС) проста не можа», — адзначыў Шыла.

300 тысяч тон нафтапрадуктаў — мізэрная колькасць на фоне мільёнаў тон, якія пастаўляюцца праз балтыйскія парты. Відавочна, што Беларусь, нават нягледзячы на скідку ад РЧ, не збіраецца трапляць у залежнасць ад расійскіх партоў.

Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка казаў, што краіна не будзе пераарыентаваць пастаўкі сваіх нафтапрадуктаў з партоў краін Балтыі, але будзе гатовая ў 2018 годзе экспартаваць да 1 мільёна тон нафтапрадуктаў праз парты Расіі пры эканамічнай мэтазгоднасці.

Кіраўнік РЧ Алег Белазёраў праінфармаваў Пуціна аб тым, што беларускія НПЗ адмаўляюцца ад паслуг РЧ на карысць балтыйскай інфраструктуры, нягледзячы на 50% скідкі для перавозкі з беларускіх НПЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0