Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца прадаваць «Гомсельмаш» замежнаму інвестару, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, казахстанскія партнёры гатовыя працаваць з «Гомсельмашам» і ўвайсці ў капітал прадпрыемства.

«Але скажу шчыра: я не збіраюся «Гомсельмаш» прадаваць, я не хачу яго прыватызаваць. Калі Казахстан хоча атрымаць тут нейкую долю акцый, мы не супраць. Так Казахстан і не прэтэндуе на тое, каб кіраваць гэтым прадпрыемствам і атрымаць кантрольны пакет», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Кантрольны пакет акцый прадаваць я не гатовы, і наўрад ці ў маё прэзідэнцтва гэта здарыцца. Прадпрыемства гэта дзяржаўнае, і кантроль павінен застацца дзяржаўным», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ведае, да чаго можа прывесці падобнае прыватызацыя.

«Растсельмаш даўно прапаноўвае — давайце прыватызаваць, мы гатовыя купіць. Але я не хачу, каб гэты завод ператварыўся ў завод па вытворчасці шасцярэнек».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0