Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе з сябрамі Рады Бяспекі назваў магчымыя новыя санкцыі ЗША супраць Расіі нелегітымнымі.
«Закраналася тэма магчымых новых недружалюбных крокаў з боку Вашынгтона ў выглядзе гандлёвых абмежаванняў. Падкрэслена поўная нелегітымнасць падобных дзеянняў з пункту гледжання міжнароднага права», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней, 8 жніўня, стала вядома пра планы ЗША ўвесці санкцыі супраць Расіі з-за атручвання былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім горадзе Солсберы.





