Атрад баявых караблёў Паўночнага флота (ПФ) Расіі зайшоў у Міжземнае мора. Пра гэта паведамляе ў суботу tass.ru са спасылкай на прэс-службу ПФ.

«Атрад караблёў у складзе ракетнага крэйсера «Маршал Усцінаў» і вялікага супрацьлодкавага карабля «Севераморск», які выконвае задачы далёкага паходу, завяршыў праход самой вузкай часткі Гібралтарскага праліва і ў суботу ўвайшоў у Міжземнае мора», - паведамляе прэс-служба.

Праліў, самая вузкая частка якога складае 14 км, караблі прайшлі ў цёмны час сутак ва ўмовах інтэнсіўнага суднаходства.

За час выхаду з галоўнай базы ПФ, горада Севераморска, які адбыўся 5 ліпеня, баявыя караблі пераадолелі больш за 6 тысяч марскіх міль. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру