Нямецкая паліцыя прыбыла на выклік, каб абараніць чалавека ад нападу малой вавёркі. Калі афіцэры ў горадзе Карлсруэ прыбылі на месца здарэння, яны сталі сведкамі таго, як звярок працягвае тэрарызаваць мужчыну, піша bbc.com.

Калі ваверчаня знясілілася і заснула, яго ўзялі пад варту.

У паведамленні праваахоўнікаў сказана, што грызун стаў іх новым талісманам і яго назвалі Карлам-Фрыдрыхам.

Цяпер яго даглядаюць у цэнтры выратавання жывёл.

Вавёркі звычайна пераследуюць людзей, калі ім патрэбна ежа або дапамога. Прэс-сакратар паліцыі Крысціна Крэнц распавяла, што ваверчаняты, якія страцілі маці, могуць замест іх пераключаць усю сваю ўвагу на чалавека, які ім сустрэнецца. «Гэта можа быць даволі страшна», — сказала яна, дадаўшы, што чалавек, які выклікаў паліцыю, «безумоўна, адчуваў сябе ў небяспецы».

Карл-Фрыдрых цяпер у бяспецы — у выніку яго дзеянняў ніхто не пацярпеў. Але не ўсе гісторыі, у якіх фігуруюць вавёркі, маюць такія шчаслівыя фіналы. Летась група з шасці вавёрак пакусала да моцнага крывацёку трохгадовага хлопчыка ў англійскім графстве Корнуэл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру