Некалькі інвестараў падалі ў суд на Ілана Маска ў сувязі з яго нядаўняй сенсацыйнай заявай аб планах скупіць у акцыянераў каштоўныя паперы Tesla і ператварыць кампанію ў прыватную, піша bbc.com.

Заява аб тым, што Tesla можа стаць прыватнай кампаніяй, прывяла да рэзкага росту кошту акцый кампаніі. Праз некалькі гадзін пасля публікацыі заявы Маска акцыі Tesla выраслі на 11% і таргаваліся амаль па 380 даляраў за штуку.

Тыя інвестары, якія іграюць на біржы на паніжэнне, з-за заявы Ілана Маска панеслі вялікія страты — па іх словах, гаворка ідзе пра мільёны даляраў. Цяпер яны абвінавачваюць Маска у тым, што ён увёў інвестараў у зман.

Пазовы пададзеныя ў федэральны суд Сан-Францыска. Адзін з пазоўнікаў — Калман Айзекс — сцвярджае, што сваёй заявай Маск хацеў цалкам пазбавіцца ад «мядзведзяў» — інвестараў, якія граюць на біржы на паніжэнне.

Пазоўнік Уільям Чамберлайн лічыць, што Ілан Маск парушыў федэральныя законы і дамогся штучнага росту кошту акцый Tesla. Сам Маск пакуль не пракаментаваў абвінавачванні і інфармацыю аб падачы пазоваў у дачыненні да яго.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру