Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, вядомы пісьменнік Відыядхар Сураджпрасад Найпал памёр за шэсць дзён да свайго 86-годдзя.
Як гаворыцца ў афіцыйнай заяве жонкі пісьменніка, ён памёр у сябе дома ў Лондане ў асяроддзі тых, хто яго любіў.
Найпал нарадзіўся ў Трынідадзе і Табага ў 1932 годзе. У 2001 годзе пісьменніку ўручылі Нобелеўскую прэмію.
У артыкуле, апублікаваным сёння ў The New York Times, Найпал названы «чалавекам, які даследаваў каланіялізм у сваіх бязлітасных кнігах».
Чытайце таксама: Відыядхар Сураджпрасад Найпал. Наша сусьветная цывілізацыя





