Лідары пяці прыкаспійскіх дзяржаў падпісалі ў Актау (абласны цэнтр на паўднёвым захадзе Казахстана) Канвенцыю аб прававым статусе Каспійскага мора, праца над якой вялася 22 гады. Аднак пытанні засталіся, адзначае Deutsche Welle.

wikimedia.org

wikimedia.org

Прэзідэнты Расіі, Азербайджана, Ірана, Казахстана і Туркменістана падпісалі ў нядзелю, 12 жніўня, у казахстанскім Актау Канвенцыю аб прававым статусе Каспійскага мора, праца над якой працягвалася з 1996 года.

Асноўная праблема, якая стаяла перад дзяржавамі, заключалася ў тым, ці прымяняць да Каспія палажэнні Канвенцыі ААН па марскім праве 1982 года або выкарыстоўваць падыход, які дзейнічае ў дачыненні трансгранічных азёр.

У выніку было вырашана, што асноўная плошча воднай паверхні прызнаецца морам і застаецца ў агульным карыстанні бакоў, а ў дачыненні да дна і нетраў будзе зафіксаваны прынцып, які прадугледжвае іх падзел на сектары па дамоўленасці на аснове міжнароднага права.

Канвенцыя ўяўляе сабой нарматыўную базу з прапісанымі ў ёй фундаментальнымі палажэннямі, аднак пры гэтым не паглыбляецца ў дэталі.

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані падкрэсліў, што «перамовы ў галіне размежавання… павінны быць працягнутыя». Паводле яго слоў, патрэбна больш пэўнасці ў пытанні метадаў вызначэння ліній пры падзеле дна і нетраў Каспія. Таму патрэбна распрацаваць асобныя дамовы, падкрэсліў Раўхані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0