Wikimedia Commons
Амерыканская спявачка Арэта Франклін знаходзіцца пры смерці. Пра гэта паведаміў кінакрытык Роджэр Фрыдман у сваёй калонцы на партале Showbiz 411.
Паводле яго слоў, 76-гадовая каралева соўла сур'ёзна хворая, сям'я сабралася каля яе ложка. Блізкія артысткі просяць прыхільнікаў памаліцца за яе.
У 2010 годзе ў Франклін дыягнаставалі рак. Яе апошні выступ адбыўся ў лістападзе 2017-га для фонду барацьбы са СНІДам, заснаванага спеваком Элтанам Джонам.
Арэта Франклін — першая жанчына, імя якой з'явілася ў Зале славы рок-н-рола. У 2008 годзе часопіс Rolling Stone прызнаў яе найвялікшай спявачкай у гісторыі, піша lenta.ru.
0
0
0
0
0
0