У мінулыя выходныя ў Прыпяці патанула 4-гадовая дзяўчынка. Падрабязнасці паведамілі ў Асводзе, піша Tut.by.

11 жніўня дзве сям'і з дзецьмі адпачывалі на беразе Прыпяці непадалёк ад вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна. Трое дзяцей плёскаліся ў рацэ ля берага, за імі назіралі дарослыя, але ў нейкі момант адна з дзяўчынак знікла з поля зроку і больш над паверхняй вады не паказалася.

Неўзабаве дзяўчынку ўжо далёка ад берага заўважылі байдарачнікі. Яны выцягнулі дзяўчынку з вады, паспрабавалі аказаць ёй першую дапамогу, але, на жаль, выратаваць не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0