Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес вырак у гучнай справе аб збіцці эканаміста Сяргея Чалага і яго сябра Анатоля Сакалоўскага, піша Радыё Свабода.

Суддзя Таццяна Акавітая прысудзіла нападнікам: Аляксандру Рублёву 3 год зняволення, Кірылу Доўнару — 3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу (так званай хіміі).

Пацярпелыя патрабавалі ад падсудных яшчэ грашовай кампенсацыі за маральныя пакуты: Чалы — 5 тысяч рублёў, Сакалоўскі — 500 рублёў. Суд пастанавіў спагнаць на карысць Чалага 1 тысячу рублёў і судовыя выдаткі больш за 1 тысячу, на карысць Сакалоўскага — 250 рублеў.

«Чалы замахваўся на нявіннасць нашай сяброўкі» — судзяць хлопцаў, якія жорстка збілі эканаміста Чалага 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?