pixabay.com

pixabay.com

Індыйская рупія ўпала да рэкордна нізкага ўзроўню ў адносінах да даляра. Як піша The Independent, прычынай паслужыў крызіс у Турцыі.

Абвал вымусіў інвестараў перайсці на больш бяспечныя валюты, такія як швейцарскі франк і японская іена. Першы, у сваю чаргу, падышоў ушчыльную да гадавога максімуму ў адносінах да еўра, а другая вырасла да шасцітыднёвага максімуму.

Індыйскі цэнтральны банк умяшаўся ў сітуацыю на валютным рынку, але не змог прадухіліць далейшае падзенне рупіі. У выніку валюта знізілася да 69,62 рупіі за даляр.

Выданне адзначае, што пад ціскам таксама аказаўся даляр Новай Зеландыі, які адчуў наступствы турэцкага крызісу і апусціўся ніжэй за адзнаку 0,66 даляра ЗША за апошнія два гады.

Акрамя таго, еўрапейскія банкі спрабуюць высветліць, наколькі моцна яны могуць пацярпець з прычыны праблем у Турцыі. Асабліва гэта можа закрануць Іспанію, Францыю і Італію.

10 жніўня курс турэцкай ліры абваліўся ў адносінах да даляра на 18 адсоткаў. Гэта адбылося пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб павышэнні пошлін на алюміній і сталь з Турцыі.

На момант напісання нататкі курс індыйскай рупіі складаў 68,96 рупіі за даляр ЗША. Даляр Новай Зеландыі — 0,658 даляра ЗША. Турэцкая ліра застаецца на ранейшым узроўні — 6,89 ліры за даляр. Расійская валюта таксама падпала пад ціск з боку Турцыі, у ходзе гандлю 13 жніўня даляр перавысіў 68 рублёў, а еўра — 78 рублёў.

У Беларусі даляр таксама абнавіў гадавы максімум — 2,0707 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?