Гродзенцы, якія адпачывалі на гарадскім пляжы «Вусікі» 13 жніўня сталі сведкамі смерчу, які за некалькі секунд падняў лодку і напалохаў людзей, паведамляе Hrodna.life.

Сведкі паведамляюць, што смерч прыйшоў з Нёмана на пляж. За некалькі секунд ён паспеў падняць лодку і пясок. Адпачывальнікі паспелі засняць як смерч прыйшоў на пляж, а потым сышоў у бок лесу.

Варта адзначыць, што гэтым летам ужо ў некалькіх рэгіёнах Беларусі назіралі смерч. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?