Двухмесячнае дзіця памерла 13 жніўня ў Ганцавіцкай раённай бальніцы. Паводле папярэдніх даных, рэзкае пагаршэнне здароўя, якое прывяло да смерці немаўляці, выклікала рэакцыя на планавую прышчэпку.

Як растлумачыў галоўны доктар «Ганцавіцкай ЦРБ» Вадзім Сашко, прышчэпку рабіў медыцынскі работнік Агарэвіцкай амбулаторыі, які выязджаў для агляду дзяцей і правядзення працэдур на ФАП у вёску Вялікія Круговічы. Паводле слоў галоўнага доктара, брыгада хуткай дапамогі прыехала ў самыя кароткія тэрміны. Лекары рабілі ўсё магчымае, але выратаваць дзіця не ўдалося.

«Мы самі ўсе шакаваныя, што такое здарылася. Прышчэпкі дзецям заўсёды робяць вопытныя медработнікі, як таго патрабуюць нормы Міністэрства аховы здароўя. І ў гэты раз прышчэпку дзіцяці рабіў медработнік, які прапрацаваў 30 гадоў, і ніколі ніякіх не было нараканняў, — сказаў Вадзім Уладзіміравіч. — Дзіця абсалютна здаровым было… Што здарылася — гэта павінны ўжо высветліць эксперты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?