Турцыя павялічыла ўвазныя пошліны на амерыканскія легкавыя аўтамабілі, алкаголь і тытунь. Пра гэта паведамляе афіцыйнае ўрадавае выданне Турцыі T.C. Resmi Gazete.

Адпаведны ўказ, паводле інфармацыі агенцтва, падпісаў турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган. Дакумент павысіў тарыфы на ўвоз у краіну аўтамабіляў (на 120%), алкагольныя напоі (140%) і ліставы тытунь (пошліны на яго павялічыліся на 60%). Таксама новыя меры закранулі ўвоз у Турцыю касметыкі, рысу і вугалю з ЗША.

Інфармацыю пра тое, што адпаведны ўказ быў падпісаны, пацвердзіў віцэ-прэзідэнт Турцыі Фуат Актай. У сваім афіцыйным Twitter ён удакладніў, што падобныя меры былі ўведзеныя ў сувязі з «нападкамі амерыканскіх уладаў на турэцкую эканоміку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?