Фота Сяргея Гудзіліна
Беларусь і РФ вядуць перамовы аб выдзяленні Мінску ў 2019 годзе расійскага дзяржкрэдыту на $ 1 млрд, які будзе накіраваны на рэфінансаванне знешніх даўгавых абавязацельстваў Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, піша ТАСС.
«Праца вядзецца, дастаткова канструктыўнае ўзаемадзеянне. Мы не драматызуем, але ёсць пытанні, і мы на іх адказваем, — сказаў ён. — Наша стратэгія — не нарошчваць даўгавыя абавязацельствы».
Мацюшэўскі удакладніў, што 2019 годзе Беларусь павінна выплаціць $ 3,7 млрд па знешніх абавязацельствах, 50% выплат па замежным абавязку плануецца рэфінансаваць.
Для гэтага Беларусь таксама плануе прыцягнуць сродкі ад размяшчэння аблігацый на кітайскім рынку і на ўнутраным рынку краіны.





