Вядомы беларускі футбаліст Вячаслаў Глеб завяршыў кар'еру, піша Прессбол.

Апошнім клубам форварда, малодшага брата Аляксандра Глеба, быў гродзенскі «Нёман». У сезоне 2018 Вячаслаў выходзіў на поле ў трох гульнях вышэйшай лігі і адзначыўся голам.

З 2012 года Вячаслаў Глеб выступаў на радзіме. Акрамя «Нёмана», футбаліст абараняў колеры «Гомеля», жодзінскага «Тарпеда» і «Крумкачоў».

У свой час ён пагуляў за «Гамбург», «Грасхопер», «Шанхай Шэньхуа», «Франкфурт»

Вячаслаў Глеб забіў за зборную Беларусі 12 галоў. Гэта чацвёрты паказчык у гісторыі. Лепшы вынік толькі ў Максіма Рамашчанкі, Сяргея Карніленкі і Віталя Кутузава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0