Найноўшая версія папулярнай мабільнай АС Android Pie прынесла ўладальнікам смартфонаў мноства новаўвядзенняў. Напрыклад, пасля абнаўлення да Android 9.0 многія праграмы для запісу званкоў сталі заблакаванымі.

Google паспрабавала прыбраць магчымасць запісу званкоў для іншых распрацоўшчыкаў яшчэ з выхадам Android 6 Marshmallow. Аднак тады іншым распрацоўшчыкам удалося абысці гэта абмежаванне.

Зараз распрацоўшчыкі такіх папулярных праграм, як Call Recorder — ACR і BoldBeast Android Call Recorder пацвердзілі, што гэты шлях закрыты. Адзіны спосаб атрымаць функцыю запісу званкоў — руціраваць смартфон. Ад Google з гэтай нагоды ніякіх афіцыйных заяў не паступала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна