Украінскі алкагольны холдынг Global Spirits, які вядомы сваёй гарэлкай пад гандлёвай маркай «Хорціца», запусціў вытворчасць сваёй прадукцыі ў Беларусі, паведаміў уладальнік холдынгу Яўген Чарняк на сваёй Facebook-старонцы.
Global Spirits — буйны міжнародны алкагольны холдынг, які аб'ядноўвае лікёра-гарэлачныя заводы Хорціца і Адэскі каньячны завод. Прадукцыя Global Spirits экспартуецца ў больш чым 87 краін свету. Цэнтральны офіс знаходзіцца ў Нью-Ёрку (ЗША).





