У Віцебску жанчына падазраецца ў тым, што прыдумвала гісторыі пра смерць сваякоў і прасіла ў іншых людзей грошай, за якія купляла алкаголь і прадукты, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле следства, у лютым-сакавіку 40-гадовая беспрацоўная жанчына прыязджала ў Паставы, Глыбокае і Шаркаўшчыну, дзе ў харчовых і крамах рытуальных паслуг спрабавала прыдуманымі гісторыямі пра смерць сваякоў разжаліць людзей, якія аддавалі ёй грошы, а яна траціла іх на спіртное і прадукты.

Напрыклад, у адным з магазінаў жанчына наракала, што ёй няма чым расплаціцца за перавозку цел сваякоў з Бараўлянў ў Віцебскую вобласць. Пакінуўшы рэчы ў краме рытуальных тавараў, у тым ліку замовіўшы таблічку з выдуманым імем на помнік, абвінавачаная папрасіла ў прадаўца ў доўг на некалькі гадзін 170 рублёў. Пераканаўшы, што разлічыцца за заказ пазней і верне доўг, нават прадыктавала выдуманы нумар мабільнага тэлефона.

Паводле следства, за 6 разоў жанчына вымантачыла ў людзей 510 рублёў.

У харчовых крамах жанчына адкладала прадукты харчавання і спіртныя напоі нібыта для пахавання, пераконваючы, што вернецца і аплаціць іх пазней. Акрамя гэтага, яна прасіла пазычыць ёй грошы для аплаты рытуальных прылад, абяцаючы ўсё вярнуць.

Жанчыну ўзялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0