Амаль 77 мільёнаў рублёў будзе выдзелена з рэспубліканскага бюджэту за кошт рэзервовага фонду прэзідэнта на падрыхтоўку і правядзенне II Еўрапейскіх гульняў. Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 15 жніўня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Сродкі накіруюць на капітальны і бягучы рамонт, добраўпарадкаванне Палаца спорту, рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту і па тэнісе, падрыхтоўку спартыўных аб'ектаў па месцы пражывання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў і інтэрнаты для рассялення часткі студэнтаў, якія пражываюць у комплексе «Студэнцкая вёска».
Акрамя таго, частку грошай з гэтай сумы выдзеляць на размяшчэнне тэматычных матэрыялаў у вядучых еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі, арганізацыю і правядзенне допінг-кантролю спартоўцаў, куплю паслуг праграмна-тэхнічнага блока для правядзення спаборніцтваў.