Парламент Літвы восенню 2018 года павінен вырашыць, ці будзе абмежаваная праца гандлёвых цэнтраў у святы і ў нядзелі.

Фота: Wikipedia.

Фота: Wikipedia.

Парламент Літвы ў чэрвені ў першым чытанні ўхваліў папраўку да Працоўнага кодэкса, згодна з якой з 2019 года крамы не будуць працаваць на святы і ў апошнюю нядзелю месяца. У Працоўным кодэксе ёсць 13 святочных дзён.

У Літве дыскусіі аб працы крам у выходныя і святы працягваюцца з 2002 года, калі гандляры дамовіліся не працаваць у гэты час, але выканалі пагадненне толькі адзін раз — на Каляды 2002 года. Парламент абмяркоўваў гэтае пытанне ў 2007 і 2010 гадах, але не падтрымаў абмежаванне працы магазінаў.

Прафсаюзы Літвы станоўча ацанілі прапанову ўладаў забараніць працу крам у нядзелі і ў святы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?