На пазачарговай сесіі Аршанскага раённага Савета дэпутатаў зацвердзілі новага старшыню райвыканкама Ігара Ісачанку, перадае БелТА.

Ігар Ісачанка з пасведчаннем.

Ігар Ісачанка з пасведчаннем.

Ігар Ісачанка нарадзіўся ў Лёзне Віцебскай вобласці. Скончыў Кіеўскае вышэйшае зенітнае ракетнае інжынернае вучылішча імя Кірава і з 1991 па 1999 год cлужыў ва Узброеных Сілах Беларусі. З 1999 года працаваў на розных кіроўных пасадах на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз», затым на працягу пяці гадоў быў генеральным дырэктарам «Віцебскаблвадаканала». Са студзеня 2014 года працаваў старшынёй камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0