Інцыдэнт адбыўся раніцай 16 жніўня на вуліцы Тэльмана.
Чытачы даслалі ў рэдакцыю Intex-press фота незвычайнага здарэння. Па словах відавочцаў, акрамя таго што «няўлоўныя мсціўцы» закідалі машыну яйкамі і абсыпалі мукой, яны яшчэ замазалі нумарны знак ззаду прыпаркаванага аўтамабіля, а спераду перакулілі яго дагары нагамі.





