15 жніўня Гомельскі гарадскі камітэт Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» накіраваў мясцовым уладам зварот з прапановай назваць адну з вуліц Гомеля ў гонар 100-годдзя БССР.

Лідар «Справядлівага свету» Сяргей Калякін.

Гомельскія камуністы лічыць, што «падобная мера з'яўляецца важнай і сувымернай 100-гадоваму юбілею, бо ўтварэнне БССР было паслядоўным крокам беларускага народа да самавызначэння».

«Менавіта БССР была адной з самых развітых рэспублік Савецкага Саюза і дабілася выдатных поспехаў у індустрыяльна-тэхнічным, навуковым і культурным развіцці. Мы перакананыя, што без БССР не было б і незалежнай Беларусі», — гаворыцца ў звароце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру