Здарэнне адбылося яшчэ 25 чэрвеня, паведамляе Следчы камітэт.
44-гадовы электрагазазваршчык завода жалезабетонных вырабаў падчас работы на станку па выгінанні арматуры страціў тры пальцы правай рукі і атрымаў адкрыты пералом левай.
Стала вядома, што мужчына каля васьмі гадоў выконваў працы, якія не ўваходзяць у кола яго абавязкаў, прадугледжаных рабочай інструкцыяй.
Падазраваным у здзяйсненні злачынства прызнаны 53-гадовы начальнік участка завода жалезабетонных вырабаў, які адказвае за забеспячэнне правілаў аховы працы.





