Паліцыя інфармавала аб тым, што ў Шяуляі адбыўся крывавы канфлікт. Грамадзянін Беларусі нажом параніў свайго сабутэльніка. Піша delfi.lt.

На ахоўванай аўтамабільнай стаянцы, у цягачы Mercedes, падчас п'янкі нецвярозы (1.35 праміле) грамадзянін Беларусі (1982 г.н.) нажом параніў свайго нецвярозага (0,7 праміле) суайчынніка (1974 г.н.). Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы. Ён атрымаў нажавое раненне ў вобласці сцягна. Другі ўдзельнік канфлікту затрыманы. Вядзецца расследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру