Аўтар канала «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін падазраецца ў паклёпе на ўчастковага і абразе супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэт-каментарах.

Сяргей Пятрухін на фота ў цэнтры.

Пра тое, што ў дачыненні да актывіста распачалі крымінальную справу, стала вядома яшчэ ў канцы ліпеня. Тым не менш, да нядаўняга часу Сяргей Пятрухін не ведаў, за што канкрэтна яго абвінавацілі. Дэталі яму паведамілі толькі 14 жніўня на сустрэчы са следчым.

Па словах блогера, крымінальную справу па артыкуле «Паклёп» распачалі па заяве ўчастковага за відэа, якое Сяргей апублікаваў на сваім канале на YouTube. У роліку аўтар паведаміў, што праваахоўнік збіў жыхара Брэста Паўла Камінскага.

Крымінальную справу за абразу распачала гарадская пракуратура. Нагодай сталі каментары ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, якія Сяргей размясціў на сцяне ў сацыяльнай сетцы 3 і 5 красавіка. Як падкрэсліў блогер, цяпер гэтыя каментары для прагляду недаступныя.

— Наколькі я памятаю, там не было прамых абраз, — адзначыў Сяргей Пятрухін.

Інфармацыю пра крымінальную справу TUT.BY пацвердзілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру