Прэзыдэнт Польшчы лічыць, што «сёньня Расея не зьяўляецца суседам, якога можна лічыць бясьпечным», піша Польскае радыё.

Анджэй Дуда. Фота: Flickr.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв’ю заявіў пра існаваньне ваеннай пагрозы з боку Расеі.

Паводле слоў прэзыдэнта, Расея зьяўляецца агрэсарам, і адмаўляць гэта «проста несур’ёзна».

У якасьці прыкладу прэзыдэнт прывёў Грузію, якая адчувае пагрозу з боку Расеі, і Ўкраіну, якая знаходзіцца ў «ваеннай сытуацыі», а Крым, Луганская і Данецкая вобласьці акупаваны Расеяй.

Анджэй Дуда патлумачыў, што на Данбасе «сэпаратысты — гэта на самай справе проста расейцы, якіх падтрымлівае Крэмль, і толькі дзякуючы яму яны дзейнічаюць».

«Розныя віды расейскіх правакацый, як ваенных, так і гібрыдных, а таксама кібэратакі паказваюць, што сёньня Расея не зьяўляецца суседам, якога можна лічыць бясьпечным», — сказаў Анджэй Дуда.

Прэзыдэнт дадаў, што абаронай Польшчы ад гэтай пагрозы зьяўляецца членства ў НАТА і прысутнасьць сіл Паўночнаатлянтычнага саюза на тэрыторыі краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру