Галоўны бухгалтар Іўеўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі незаконна налічвала сабе і калегам зарплату і прэміі, а затым прысвойвала грошы, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Галоўны бухгалтар ў 2013-2017 гадах незаконна налічыла сабе і калегам больш за 50 тысяч рублёў прэміяльных і заработнай платы, якія затым прысвойвала.

Жанчыне прызначана пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў у сферы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, тэрмінам на пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0