2 жніўня ў міліцыю звярнулася жанчына, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Яна распавяла, што з 19.00 да 19.30 з ячэйкі камеры захоўвання ў краме выкралі кашалёк з 3000 расійскіх рублёў.

Выкрадальніка знайшлі дзякуючы камерам відэаназірання. Ім аказаўся жыхар горада 1956 года нараджэння. Пенсіянер усё вярнуў, паведамілі Intex-press у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Па гэтым факце 15 жніўня распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 205 КК Беларусі («Крадзеж»). Парушальніку пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?