16 жніўня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прайшла ўрачыстасць, у межах якой адбыўся цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў, піша catholic.by

Святкаванне ў гонар святога апекуна Мінска распачалося нетрывіяльна для рэлігійнага фэсту, а менавіта з выставы рэтрааўтамабіляў. Побач з машынамі рознага прызначэння, якія ездзілі па сталічных вуліцах паўстагоддзя таму і нават больш, працаваў таксама цалкам традыцыйны рэлігійны кірмаш — неад’емны атрыбут кожнага касцельнага фэсту.

Пасля заканчэння св. Імшы ўдзельнікі ўрачыстасці прайшлі на нядаўна перададзеную парафіі ўладамі горада частку прыкасцельнага цвінтара, дзе напярэдадні фэсту з’явілася шматфункцыйная дзіцячая прастора з пляцоўкай для гульняў. Яна так спадабалася арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, што ён адразу ж прапанаваў святарам першымі яе выпрабаваць і сам падаў прыклад, сеўшы на арэлі разам з генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім.

Фотарэпартаж з парафільянага свята

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0