movananova.by

movananova.by

Вядомы беларускі баксёр Віталь Гуркоў ў сторыс паведаміў, што яго зала для заняткаў адкрыецца меркавана 15 верасня.

«Адкрыццё запланавана прыкладна на 15 верасня. Але дакладную дату усе дакладна даведаюцца, я пра гэта паведамлю ў анонсе», — распавёў Гуркоў.

Нагадаем, раней у інтэрв'ю блогу «Факт_Спорт» на Tribuna.com Гуркоў анансаваў адкрыццё памяшкання.

— З прычыны траўмы, ці задумваешся пра сваю будучыню без спорта?

— Як бы не склалася жыццё, па-любому я хачу быць каля спорту. У хуткім часе я адкрыю сваю залу — маленькую, утульную, у добрым месцы. Гэта заканамернае развіццё кар’еры прафесійнага спартсмена. Не зараз, але ў будучыні хацелася б працаваць з дзецьмі. Перадаваць свой жыццёвы і прафесійны досвед, натхняць і запальваць сэрцы да дзеяння. Калі ты верыш, ты можаш зрабіць усё. Можаш стаць рок-музыкам і адначасова баксіраваць. І не трэба для гэтага нікуды з’язджаць. Хочаш стаць крутым спартсменам? Калі ласка. Няма межаў. Ёсць праца, ёсць мэта. Час усё расставіць па месцах. Даецца кожнаму па працы яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?