Незвычайную абвестку змясціў у сваім фэйсбуку барысаўскі каваль Алесь Панцялей. Ён выставіў на аўкцыён качаргу, якой варушыў раскаленае вугалле кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адбывалася гэта на адкрыцці Мірскага замка.

Алесь Панцялей. Фота з фэйсбука Антона Астаповіча.

Алесь Панцялей. Фота з фэйсбука Антона Астаповіча.

Панцялей хоча за артэфакт 500 даляраў. Кажа, што за гэтыя грошы пойдуць на добраўпарадкаванне вёскі Дудзінка. «Трэба наняць трактар, грэйдануць дарогу ў Дудзінку, а то зусім немагчыма ездзіць стала», — кажа ён. Астатнія грошы пусціць на падтрымку кузні. «Каб каваль не пайшоў працаваць на лесапілку», — смяецца Панцялей.

«На лот аўкцыёна мог бы звярнуць увагу БРСМ. Купілі б, павесілі ў галоўным офісе. Члены маглі б дакранацца да гісторыі. Яшчэ маглі б купіць качаргу «апошняга дыктатара Еўропы» жыхары заходніх дзяржаваў. Не лішняй качарга, да якой дакранаўся першы прэзідэнт, была б і ў музеі найноўшай гісторыі», — напалову жартуе, напалову сур’ёзна піша каваль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?