На поўдні Адэскай вобласці адбыліся паспяховыя выпрабаванні крылатай ракеты ўкраінскай вытворчасці, паведамляе Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА).

На выпрабаваннях прысутнічаў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў, які запэўніў, што ўкраінскія ракеты здольныя забяспечыць абарону Чарнаморскага і Азоўскага ўзбярэжжа, пры неабходнасці, нават у партах іх базавання.

Паводле Турчынава, далёкасць палёту ракеты да 300 кіламетраў. Таксама ракеты гэтага класа — магутная высокадакладная зброя, «здольная знішчаць любыя марскія і наземныя цэлі».

Акрамя таго Турчынаў адзначыў, што з дапамогай крылатых ракет можна знішчаць вайсковыя і інфраструктурныя аб'екты, у прыватнасці, «стратэгічныя масты і паромныя пераправы ў выпадку іх выкарыстання ворагам для агрэсіі супраць нашай дзяржавы».

 

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?