Незабыўныя «Ксівы». Вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Васіль Супрун. Менск. 2008. 3-е выданьне. 83с. - 299 ас.

«Ксівы» — гэта кароткія скручаныя папяросай запіскі, якія зэкі пасылаюць адзін аднаму. Васіль Супрун, гулагаўскі вязень, адзін з чальцоў маладзёвай антысталінісцкай арганізацыі «Чайка», якая дзейнічала на Слонімшчыне ў першыя паваенныя гады, скарыстаўся гэтым спосабам перапіскі каб ліставацца з Ларысай Геніюш, таксама зьняволенай у сталінскіх лягерах.

Іх падзялялі гады і драты, але ўзмах пяра ніштожыў адлегласьць. У лірычным ключы перапіска двух вязьняў прасякнутая любовяй і поўніцца шчымлівымі прызнаньнямі, магчымымі адно сярод людзей, якія зазіраюць Малоху ў вочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?