Arche абвяшчае акцыю «30 раманаў для летняга чытаньня»!

Такой насычанай і разнастайнай прапановы літаратуры ў жанры прыгожага пісьменства ад выдавецтва Arche не было ўжо даўно! Увазе чытачоў прапануецца ажно 30 паасобных раманаў і літаратурных публікацыяў у папяровым ды электронным выглядзе.

Іхную аснову складаюць культавыя творы й сусьветна вядомыя бэстсэлеры.

Сярод аўтараў: Дэн Браўн, Артур Голдэн, Сяргій Жадан, Габрыель Гарсія Маркес, Льюіс Кэрал, Даніэль Дэфо, Баляслаў Прус, Сяргей Пясецкі, Антон Адамовіч…

Усе прапанаваныя творы на беларускай мове!

Акцыя дзейнічае да 25 жніўня.

Поўны спіс прапанаваных выданняў можна пабачыць на сайце Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0