Двойчы на год Белстат публікуе звесткі пра медыянны заробак. Па іх можна адсачыць, які працэнт працоўных атрымлівае сярэднюю зарплату, які вышэй, а які ніжэй.

Па выніках мая, да 200 рублёў атрымліваюць 1,2% работнікаў, 200-300 рублёў — 2%, 300-400 рублёў — 12,1%, 400-500 рублёў і 500-600 рублёў — па 11,5%, 600-700 рублёў — 10,8%, 700-800 рублёў — 9,8%, 800-1000 рублёў — 15,4%, 1-1,5 тысяч рублёў — 17,2%, 1,5-2 тысяч рублёў — 4,9% і звыш 2 тысяч рублёў — 3,6%, перадае БелТА.

Такім чынам, зарплату 1000 рублёў і вышэй атрымлівае каля 25,7% работнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру