Папа Рымскі Францішак напісаў ліст, у якім перад каталікамі ўсяго свету прызнаў факт сэксуальнага гвалту ў адносінах да непаўналетніх з боку святароў.

У лісце «народу Божаму» Францішак паабяцаў не пакрываць злоўжыванняў уладай і сумленнем з боку святароў і прадстаўнікоў духавенства.

Ліст таксама спасылаецца на нядаўні даклад Вялікага журы ў штаце Пенсільванія, ЗША. Папа Рымскі адзначыў, што, хоць большасць выпадкаў у справаздачы «належаць мінуламу», гэтыя злоўжыванні доўгі час ігнараваліся і замоўчваліся.

Нагадаем, што расследаванне ў штаце Пенсільванія выявіла, што ў шасці каталіцкіх епархіях штата тысяча дзяцей стала ахвярамі гвалту з боку як мінімум 300 прадстаўнікоў духавенства з 1947 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0